ENG | BEL | RUS
MCC.Support

MCC.Support



MCC.Support - гэта зручны і эфектыўны праграмны прадукт для кіравання ўзаемаадносінамі з кліентамі.

Сістэма закранае тры напрамкі дзейнасці кампаніі:
1) Вядзенне фінансавай справаздачнасці
2) Кантроль распрацоўкі праектаў
3) Тэхнічнае абслугоўванне.

MCC.Support закліканы наладзіць узаемадзеянне паміж гэтымі найважнымі падпадзяленнямі і дапамагчы ў рашэнні асноўных праблем, з якімі прыходзіцца сутыкацца кампаніі.

Галоўнае адрозненне ад класічнай CRM (Customer Relationship Management system) - гэта наяўнасць функцый па падтрымцы існуючых праектаў і кантроль над вядзеннем бягучых, з разбіццём па задачах. Такое рашэнне дазваляе падвысіць эфектыўнасць аддзелаў маркетынгу, фінансаў і службы падтрымкі кліентаў.


Перавагі MCC.Support

Зручнасць выкарыстання

- Інтуітыўна зразумелы карыстальніцкі інтэрфейс
- Падрабязная дакументацыя
- Размеркаванне правоў карыстальнікаў па раздзелах сістэмы


Магчымасць маштабавання

- Кампанентная архітэктура (пашырэнне функцыянальных магчымасцяў шляхам падлучэння дадатковых модуляў)
- Мультымоўны інтэрфейс


Надзейнасць

- Высокі ўзровень абароны канфідэнцыйных дадзеных
- Устойлівасць да нагрузак


Даступнасць

- Магчымасць доступу да сістэмы праз Internet або LAN



Тэхнічныя патрабаванні

MCC.Support распрацаваная на мове праграмавання ASP .Net і можа эфектыўна працаваць на сістэме Windows 2000 і вышэй з усталяваным .Net Framework. У якасці базы дадзеных ужываецца Microsoft Access або Microsoft SQL Server.

Мінімальныя тэхнічныя патрабаванні
- .Net Framework
- Microsoft IIS 5.0** і вышэй або Apache 1.3
- Microsoft Access або Microsoft SQL Server


На дадзены момант апошняй версіяй з'яўляецца 2.0.

Пошук па сайту
Водгукі
Read more

...Адмыслова хочацца адзначыць дызайн, распрацаваны для нас кампаніяй MediaCity. Мы атрымалі вялікую колькасць водгукаў ад наведвальнікаў сайта, у якіх яны хвалілі дызайн сайта, а таксама высока ацэньвалі зручнасць працы з прадстаўленай інфармацыяй...

Дырэктар Зыгмантовіч А.В.
Кампанія "Мабіскар МН"

Уваход для кліентаў

Лагін:

Пароль:

Забылі пароль?    
   

 

© 2000-2006 MediaCity Communications.
e-mail:
Аб кампаніі
Навіны
Чаму MediaCity?
Чаму аўтсорсінг?
Водгукі
Партнёрства
Праграмныя распрацоўкі
Вэб распрацоўкі
Карпаратыўны стыль
Дызайн інтэрфейсаў
Інтэрнэт-маркетынг
Праграмныя распрацоўкі
Вэб распрацоўкі
Вакансіі