MCC.CMS 2.5
Праграмны прадукт "MCC.CMS" - прафесійная і шматфункцыянальная сістэма кіравання сайтам прэміум-класа.
MCC.CMS дазваляе забяспечыць стабільнае функцыянаванне і дынамічнае развіццё любога Інтэрнэт-праекта, а таксама мінімізаваць выдаткі на суправаджэнне сайта за конт прастаты кіравання структурай і зместам.
MCC.CMS выпускаецца ў наступных камплектацыях:
1) MCC.CMS.Lite - рашэнне для сайтаў-візітовак.
2) MCC.CMS.Corporative - рашэнне для Інтэрнэт-прадстаўніцтваў
3) MCC.CMS.E-commerce - рашэнне для Інтэрнэт-крамаў
4) Таксама магчымая камплектацыя дадатковымі модулямі.
У склад MCC.CMS уваходзіць 10 модуляў інтэгруемых у сістэму ў залежнасці ад патрэбнасцяў сайта:
1) MCC.CMS News (стужка навінаў)
2) MCC.CMS Searsh (пошук па сайце)
3) MCC.CMS Subscribe (падпіска на аўтаматычнае рассыланне)
4) MCC.CMS Catalog (электронны каталог)
5) MCC.CMS Poll (галасаванне)
6) MCC.CMS Statistics (статыстыка наведванняў)
7) MCC.CMS Forum (форум)
8) MCC.CMS Contact (форма кантакту)
9) MCC.CMS Article (кіраванне артыкуламі, публікацыямі, аглядамі)
10) MCC.CMS FAQ (пытанне-адказ)
Перавагі MCC.CMS
Зручнасць выкарыстання
- Інтуітыўна зразумелы карыстальніцкі інтэрфейс
- Падрабязная дакументацыя (прыкладаюцца відэаурокі) і навучанне персанала працы з сістэмай
- Візуальны рэдактар змесціва старонак тыпу MS Word з магчымасцю рэдагаваць зыходны код
- Размеркаванне правоў карыстальнікаў па раздзелах сістэмы
Магчымасць маштабавання
- Кампанентная архітэктура (пашырэнне функцыянальных магчымасцяў шляхам падлучэння дадатковых модуляў)
- Змяненне модуляў па запыце заказчыка
- Мультымоўны інтэрфейс
Надзейнасць
- Высокі ўзровень абароны канфідэнцыйных дадзеных
- Устойлівасць да нагрузак
Аптымізацыя пад пошукавыя сістэмы
- Фармаванне HTML кода для лепшай індэксацыі пошукавымі робатамі
Тэхнічныя патрабаванні
Сістэма кіравання сайтам MCC.CMS распрацаваная на мове праграмавання ASP .Net і можа эфектыўна працаваць на сістэме Windows 2000 і вышэй з усталяваным .Net Framework. У якасці базы дадзеных ужываецца Microsoft Access або Microsoft SQL Server.
Мінімальныя тэхнічныя патрабаванні
- .Net Framework
- Microsoft IIS 5.0** і вышэй або Apache 1.3
- Microsoft Access або Microsoft SQL Server
На дадзены момант апошняй версіяй з'яўляецца 2.5.