ENG | BEL | RUS
Інтэрнэт-маркетынг

Інтэрнэт-маркетынг

На сённяшні дзень Інтэрнэт-маркетынг з'яўляецца адным з самых эфектыўных спосабаў прыцягнення патэнцыйных спажыўцоў. Унікальная перавага Інтэрнэт-маркетынгу перад традыцыйным складаецца ў найшырэйшым ахопе мэтавай аўдыторыі і высокай эканамічнай эфектыўнасці на дзель укладзеных сродкаў у правядзенне рэкламнай кампаніі.

Інтэрнэт-маркетынг уключае ў сябе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне сайта ў Інтэрнэт.

Пошукавая аптымізацыя
Паводле статыстыцы каля 80% наведвальнікаў прыходзяць на сайт менавіта з пошукавых сістэм. Прычым гэтыя наведвальнікі амаль заўсёды з'яўляюцца мэтавымі, г.з. патэнцыйнымі Вашымі кліентамі. Таму вельмі важна мець першыя месцы ў пошукавых сістэмах па тэматычных запытах. Гэта з'яўляецца актуальным яшчэ і таму, што шматлікія кампаніі, якія маюць свой сайт звяртаюцца да пошукавага прасоўвання. Разлік вельмі просты: на дадзены момант гэта самы танны і эфектыўны спосаб прыцягнення пакупнікоў і неабходнасць не быць выцесненымі канкурэнтамі, якія ўжо звярнуліся да пошукавай аптымізацыі.


Чаму прасоўванне сайта ў пошукавых сістэмах важна для Вашага бізнэсу ў Інтэрнэце:

  • 90% Інтэрнэт-карыстальнікаў знаходзяць новыя сайты праз пошукавыя сістэмы
  • Праца з пошукавымі сістэмамі - другі па папулярнасці від дзейнасці ў Інтэрнэце пасля карыстання электроннай поштай
  • Шматлікія пошукавыя робаты індэксуюць не больш 20% дакументаў у Інтэрнэце з-за іх нізкай якасці
  • 80% карыстальнікаў пошукавых сістэм не глядзяць вынікі далей першай старонкі
  • Больш паловы он-лайн пакупак і замоў здзяйсняюцца на сайтах, знойдзеных праз пошукавыя сістэмы
  • Чацвёра з пяці карыстальнікаў выкарыстоўваюць пошукавыя сістэмы штодня
  • 80% Інтэрнэт-трафіку прыходзіцца на пошукавыя сістэмы


Банэрная і кантэкстная рэклама
Калі па некаторых папулярных запытах немагчыма патрапіць на першыя месцы ў пошукавых сістэмах альбо калі гэта неабходна вельмі хутка зрабіць, рэкамендаваная альтэрнатыва - кантэкстная рэклама. Кантэкстная рэклама - гэта паказ тэкставых рэкламных аб'яў у пошукавых сістэмах, каталогах і іншых рэкламных пляцоўках, пры вызначаных ключавых словах у запытах.
Банэры - з'яўляюцца больш іміджавай рэкламай, якая дазваляе падвысіць пазнавальнасць брэнда, знайсці партнёраў, прыцягнуць увагу да акцыяй, што праводзіцца Вамі.

Інтэрнэт-маркетынг дае:

  • Прыцягненне больш мэтавых наведвальнікаў на сайт
  • Рост кліенцкай базы
  • Павелічэнне аб'ёмаў рэалізуемай прадукцыі і паслуг
  • Падвышэнне пазнавальнасці брэнда


MediaCity Communications прапаноўвае якасныя паслугі па аўдыце, прасоўванню і аптымізацыі сайтаў любой тэматыкі і складанасці. Адмыслоўцы кампаніі створаць менавіта тую стратэгію Інтэрнэт-маркетынгу, якая будзе падыходзіць Вашаму праекту і прынясе найбольшы эфект.

Пошук па сайту
Водгукі
Read more

...Адмыслова хочацца адзначыць дызайн, распрацаваны для нас кампаніяй MediaCity. Мы атрымалі вялікую колькасць водгукаў ад наведвальнікаў сайта, у якіх яны хвалілі дызайн сайта, а таксама высока ацэньвалі зручнасць працы з прадстаўленай інфармацыяй...

Дырэктар Зыгмантовіч А.В.
Кампанія "Мабіскар МН"

Уваход для кліентаў

Лагін:

Пароль:

Забылі пароль?    
   

 

© 2000-2006 MediaCity Communications.
e-mail:
Аб кампаніі
Навіны
Чаму MediaCity?
Чаму аўтсорсінг?
Водгукі
Партнёрства
Праграмныя распрацоўкі
Вэб распрацоўкі
Карпаратыўны стыль
Дызайн інтэрфейсаў
Інтэрнэт-маркетынг
Праграмныя распрацоўкі
Вэб распрацоўкі
Вакансіі