Кар'ера ў MediaCity
Каманда MediaCity Communications уяўляе сабою адзіны, згуртаваны калектыў прафесіяналаў. Большасць іх з адзнакай скончыла вядучыя ВНУ рэспублікі, такія як БДУ, БДУІР і г.д. Шмат хто з іх пачыналі працаваць у МеdiaCity Communications яшчэ з'яўляючыся студэнтамі апошніх курсаў вышэйназваных ВНУ. МеdiaCity Communications і зараз працягвае супрацоўнічаць са шматлікімі вядучымі ВНУ, т.я. гэта выдатная крыніца «залатых розумаў». Акрамя таго, партнёрства са шматлікімі ўніверсітэтамі Беларусі, дазваляе нам выкарыстоўваць самыя перадавыя навуковыя метадалогіі ў вобласці распрацоўкі праграмнага забеспячэння.
Кампанія МеdiaCity Communications працуе з 2000 года. Увесь гэты час мы рашалі задачы аўтаматызацыі ўліку ў розных сферах бізнэсу. Нам прыходзілася распрацоўваць праграмныя сродкі і ўкараняць іх у Замоўцаў, якія прадстаўлялі самыя розныя віды дзейнасці і формы ўласнасці. Нашы праграмныя прадукты з поспехам функцыянуюць як у невялікіх фірмах з 1-2 кампутарамі і 5-10 супрацоўнікамі, так і на вялікіх прадпрыемствах з агульнай колькасцю кампутараў у галаўным офісе звыш 150 і штатам больш за тысячу чалавек. Практычна на ўсіх кампутарах нашых Замоўцаў працуюць нашы праграмы, якія аўтаматызуюць вялікую частку працы мэнэджэраў, аператараў, кіраўнікоў, бухгалтараў, працаўнікоў склада і іншых супрацоўнікаў.
Мы зацікаўленыя ў прыцягненні таленавітых адмыслоўцаў у вобласці інфармацыйных тэхналогій, здольных на свежыя і нестандартныя рашэнні. Таму мы прад'яўляем сур'ёзныя патрабаванні да кандыдатаў на вакантную пасаду.
Спіс гарачых вакансій можна прачытаць тут. Калі вы не знайшлі вакансію, якая цікавіць вас, прысылайце рэзюмэ па адрасе
.